Мінгарвыканкам не будзе ліквідоўваць "някляеўскі" "Рух наперад"
Мінгарвыканкам адклікаў з Гаспадарчага суда Мінску апеляцыйную скаргу на "някляеўскую" ўстанову "Рух наперад". І такім чынам адмовіўся ад свайго намеру пазбавіць арганізацыю рэгістрацыі. Як паведаміла Еўрарадыё намесніца дырэктара "Руху наперад" Ніна Пахлопка, для іх гэта стала нечаканасцю. Пахлопка: "Суд павінен быў адбыцца 12 кастрычніка – аб прызнанні рэгістрацыі арганізацыі несапраўднай. Але чамусьці паспешліва прызначаецца пасяджэнне на 12 гадзін сёння ў Гаспадарчым судзе Мінску. Нам даслалі ліст, што Мінгарвыканкам адклікае сваю скаргу на прайграную імі справу. У заяве напісана: "Просім адклікаць апеляцыйную скаргу і спыніць гэтую справу".
Нагадаем, што да гэтага Мінгарвыканкам праз суд скасаваў дамову аб арэндзе памяшкання ўстановай "Рух наперад" і пазбавіў такім чынам "някляеўскую" арганізацыю юрыдычнай адрэсы. Што азначае гэты крок Мінгарвыканкама, Ніна Пахлопка казаць не бярэцца. Але мяркуе, што гэта можа азначаць падрыхтоўку да новай справы.