Мінгарвыканкам не дазволіў пікеты ў падтрымку беларускіх палітвязняў

Мінгарвыканкам адмовіў актывістам Руху “За Свабоду” у правядзенні пікетаў у падтрымку беларускіх палітвязняў, якія былі запланаваныя на бліжэйшыя дні. 
Адмова тлумачыцца тым, што на месцы запланаваных пікетаў праводзяцца працы па падрыхтоўцы да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 940-годдзю Мінску.

Нагадаем, актывісты Руху “За Свабоду” сумесна з сябрамі “Правага альянсу”, “Маладога фронту” і Беларускай хрысціянскай дэмакратыі падалі ў гарвыканкам заяўкі на правядзенне інфармацыйных пікетаў за права свабоднага навучання на беларускай мове, за свабоду палітвязняў, за свабоду слова, сумлення і супраць адмены льготаў.

http://by.milinkevich.org