Мінгарвыканкам забараніў пікет у абарону правоў на свабоду сумлення
Мінгарвыканкам не дазволіў правядзенне пікета ў абарону правоў на свабоду сумлення. Пра гэта паведаміў заяўнік акцыі, сустаршыня аргкамітэта партыі "Беларуская Хрысціянская дэмакратыя" Аляксей Шэін.
Паводле яго слоў, адмову ў правядзенні акцыі ён атрымаў 3 чэрвеня. Пікет павінен быў адбыцца 8 чэрвеня на плошчы Бангалор у Мінску.
Арганізатары акцыі хацелі выступіць супраць парушэння правоў вернікаў хрысціянскіх канфесій, а таксама прыцягнуць увагу грамадства да праблем свабоды сумлення ў краіне. "Адмова Мінгарвыканкама грунтуецца на фармальных прычынах - улады незадаволены афармленнем дакументаў", - паведаміў А.Шэін. Падобная да гэтай акцыя павінна была адбыцца ў канцы красавіка на плошчы Свабоды ў Мінску. Тады ўлады адмовілі арганізатарам з-за таго, што пікет нібыта створыць нязручнасці для жыхароў горада.
БелаПАН