Мінімальны заробак беларуса ў 25 разоў меншы, чым ў жыхара Люксембурга
Па дадзеным Еўрапейскага статыстычнага бюро Eurostat, штомесячны памер мінімальнай зарплаты ў ЕС склаў ад 123 еўра ў Балгарыі да 1687 еўра ў Люксембургу, паведамляе "Ежедневник". Ніжняя мяжа аплаты працы беларуса — прыкладна 67 еўра. А працуюць яны ў сярэднім на паўтары гадзіны больш, чым еўрапейцы.
Даследаванні не закранаюць Данію, Італію, Аўстрыю, Фінляндыю, Швецыю, Іспанію, Нарвегію і Швейцарыю, бо ў гэтых краінаў няма такога паняцця.
Найбольшыя мінімальныя заробкі ў Еўрасаюзе ў Люксембургу, Ірландыі і Нідэрландах — больш за паўтары тысячы еўра. Бельгійцы, французы, і ірландцы мінімальна атрымліваюць больш за тысячу еўра.
Найменшыя заробкі — у Румыніі, Балгарыі, каля 130 еўра.
Згодна з пастановай Саўміна, мінімальны заробак у Беларусі са студзеня 2010 года складае 259 тысяч рублёў (каля 67 еўра).