Міністар адукацыі: колькасць адлічэнняў у ВНУ дасягае 10%

Па словах міністра адукацыі, у ВНУ краіны даволі вялікі адсотак адлічэнняў, у некаторых установах дасягае 10%. Маскевіч тлумачыць гэта няправільным выбарам абітурыентамі будучай прафэсіі, паведамляе БЕЛТА.

Маскевіч прапануе выпускнікам "спачатку атрымаць базавую прафэсію, можа быць і папрацаваць, а затым мае сэнс штурмаваць ВНУ".