Міністэрства статыстыкі Беларусі выйшла з-пад кантролю ўрада

Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі пераўтвараецца ў Нацыянальны статыстычны камітэт і цяпер будзе падначальвацца не ўраду, а непасрэдна прэзідэнту краіны. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, і ён уступае ў дзеянне праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.
БЕЛТА адзначае, што орган дзяржаўнай статыстыкі краіны выводзіцца з-пад кіраўніцтва ўрада і становіцца "цалкам незалежным у сваёй прафесійнай дзейнасці" з-за патрабаванняў Еўрапейскага кодэксу статыстычнай практыкі.

Змяненне статуса Міністэрства статыстыкі не змяніла яго задачы і функцыі, але мусіць павысіць давер да афіцыйнай статыстыкі.