Міністр адукацыі: Хатнія заданні для школьнікаў застануцца

Хатнія заданні для школьнікаў неабходныя. Пра гэта заявіў міністра адукацыі Міхаіл Жураўкоў у эфіры праграмы “Буйным планам” на тэлеканале “Беларусь-1”. Паводле міністра, адмовіцца ад такіх заданняў немагчыма. Спецыялісты ведамства праводзілі на гэты конт даследаванні, у тым ліку з медыкамі, псіхолагамі і іншымі спецыялістамі.

Іншая справа, што трэба пераглядаць аб’ём хатніх заданняў і навучальную нагрузку для школьнікаў, а таксама змест сучасных падручнікаў, заявіў міністр адукацыі.

Паводле Жураўкова, неўзабаве цалкам вырашыцца пытанне з дадатковай “папяровай” нагрузкай для настаўнікаў, паведамляе БЕЛТА.

Раней прадстаўнікі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя выказваліся за адмену хатніх заданняў для школьнікаў.