Міністр сельскай гаспадаркі Расіі прапаноўвае не даваць крэдыты Беларусі
Кіраўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі Аляксей Гардзееў прапанаваў спыніць аказанне эканамічнай дапамогі Беларусі. Прынамсі да таго часу, пакуль не будуць сінхранізаваныя сельгаспалітыкі абедзвюх краінаў. Ён нагадаў, што ў Расіі з Беларуссю падпісаныя пяцігадовыя балансы вытворчасці і спажывання асноўных відаў харчавання, у тым ліку сельгаспрадукцыі. Па словах міністра, аднавіць дапамогу можна будзе тады, калі будзе аднолькавы ўзровень падтрымкі сельгасвытворцаў і адзін узровень ахоўных мераў.
Расійскія вытворцы заяўляюць, што не могуць канкураваць з больш таннай малочнай прадукцыяй, якая прыходзіць з Беларусі, бо тамака існуюць датацыі на яе вытворчасць. У Расіі ж толькі некаторыя рэгіёны даціруюць вытворчасць, і, як правіла, на больш нізкім узроўні.
А.Гардзееў заявіў, што расіяне не павінны пакутаваць і ўступаць у гандлёвыя войны, з-за таго, што Лукашэнка больш любіць сваю сельскую гаспадарку.
Інтэрфакс