Міністр унутраных спраў Навумаў паміраў сем разоў
Міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў абверг чуткі пра сваё магчымае прызначэнне на пасаду прэм’ер-міністра краіны.
“За тыя гады як я працую міністрам унутраных спраў, я разоў сем паміраў, разоў васямнаццаць сыходзіў у адстаўку”, заявіў Навумаў 9 жніўня падчас оn-line канферэнцыі, якую праводзіла Нацыянальная тэлерадыёкампанія.
Ён назваў інфармацыю пра сваё магчымае прызначэнне прэм’ерам “плёткамі”, паведамляе "Інтэрфакс".
Нагадаем, у канцы ліпеня расійская газета “Коммерсантъ” паведаміла пра хуткую адстаўку прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага і назвала імя яго пераемніка – Уладзіміра Навумава. Аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася.