Міністр загадаў падаткавікам праверыць "Нашу ніву"
Рэдакцыю "Нашай нівы" праінфармавалі пра падатковую праверку выдаўца газеты – прыватнага прадпрыемства "Суродзічы", перадае Радыё Свабода.
Апошні раз "Суродзічаў" падаткавікі наведвалі ў верасні 2008 года. Інспектарка Міністэрства па падатках і зборах паведаміла, што новая праверка будзе праводзіцца на загад міністра.
Дарэчы, на мінулым тыдні "Наша ніва" атрымала адразу два папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі. У загалоўках артыкулаў, у якіх былі знойдзеныя "парушэнні", фігуруе фільм НТВ "Хросны бацька".