Міністр замежных спраў Латвіі сёння наведае Беларусь
Міністр замежных спраў Латвіі Марыс Рыекстыньш сёння наведае з працоўным візітам Беларусь.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Латвіі, гэта першы візіт кіраўніка знешнепалітычнага ведамства ў Беларусь.
Праграма візіту прадугледжвае сустрэчы Рыекстыньша з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, прэм'ер-міністрам Сяргеем Сідорскім і міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым.
Падчас перамоў будуць абмяркоўвацца пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, развіцця эканамічнай кааперацыі, а таксама развіццё адносін Беларусі і Еўрасаюза. Акрамя таго, Рыекстыньш плануе сустрэцца з прадстаўнікамі няўрадавай арганізацыі "Беларускі Хельсінкскі камітэт" і выступіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце з лекцыяй аб Усходнім партнёрстве, адзначае БелаПАН.