Міністры фінансаў краін ЕС збіраюцца на экстраннае пасяджэнне
Саміт зоны еўра аб'явіў пра скліканне экстраннай сустрэчы міністраў фінансаў 27 краін Еўрасаюза 9 траўня. Як паведамляе УНІАН, мяркуецца, што міністры ўзгодняць агульнаеўрапейскія захады па барацьбе з крызісам. Прычым яны датычаць усяго ЕС, а не толькі 16 краін зоны еўра. Такое развіццё падзеяў не выключае склікання ў бліжэйшы час пазачарговага экстраннага Еўрапейскага савета — паўнафарматнай сустрэчы лідэраў усіх 27 краін Еўрасаюза.