Міністры юстыцыі СНД вывучаць досвед дзейнасці беларускіх ЗАГСаў

Паседжанне Савета міністраў юстыцыі СНД пройдзе сёння ў Мінску. міністры абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва ў прававой сферы, паведамляе "Інтэрфакс". У прыватнасці, будуць разгледжаныя пытанні ўжывання Мінскай і Кішынёўскай канвенцый аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах, гарманізацыі заканадаўстваў дзяржаў у сферы адвакацкай дзейнасці.

Падчас паседжанняў будзе прадстаўлены беларускі досвед у законатворчай сферы і ў сферы прававога рэгулявання дзейнасці органаў ЗАГС, адзначылі ў Мінюсце.

Плануецца падпісаць дамову аб супрацоўніцтве ў галіне рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў рамках Еўразійскай эканамічнай супольнасці.