Мінкульт не дазволіў цалкам перабудаваць Каложу пад XII ст.
Перарабіць царкву пад першапачатковы выгляд патрабавалі праваслаўныя святары. Аргументы навукоўцаў пра тое, што дакументаў з тых часоў не захавалася і ніхто дакладна не ведае, як тады выглядала святыня, не дзейнічалі. Тэма набыла гучанне на "круглым стале" ў Гродне, які адбыўся ў лістападзе. Тады архітэктурны праект рэканструкцыі храма быў ужо гатовы. Паводле яго, Каложа мела выглядаць, як у сярэдзіне XIX ст.,
перад тым, як частка яе абвалілася ў Нёман. З таго часу захаваліся
абмеры і дакументы. Праект вярнулі на паўторны разгляд у Міністэрства
культуры.
У выніку Рада ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі пайшла-ткі насустрач духавенству. У якасці кампрамісу на сцяне, якую павінны адбудаваць, з'явяцца так званыя "закамары". Гэта паўкруглыя архітэктурныя элементы, якія аб'ядноўваюць сцяну з дахам. Яны характэрныя для праваслаўных храмаў той эпохі, хаця на Каложы такіх не было.