Мінкультуры хацела б вярнуць Елізар'ева ў тэатр оперы і балету?
Валянціна Елізар'ева і Маргарыту Ізворску-Елізар'еву чакае сцэна Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру оперы і балету. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра культуры Беларусі Ўладзімір Рылатка ў эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале ОНТ.
На яго думку, наперадзе ў гэтых творчых асобаў шмат гадоў плённай працы на галоўнай сцэне краіны, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, на мінулым тыдні Елізар'еў правёў прэс-канферэнцыю, на якой аб'явіў пра свой сыход з пасады мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру балету. Прычынай адстаўкі стала тое, што пры зліцці тэатраў оперы і балету Валянціну Елізар'еву прапанавалі пасаду толькі мастацкага кіраўніка балету.
Дагэтуль на працягу 17 гадоў ён быў і дырэктарам. Такім чынам яго панізілі. Заяву Елізар'ева аб сыходзе падпісалі ў Мінкультуры. Цяпер жа адзін з яго кіраўнікоў фактычна заклікае Елізар'ева вярнуцца, спасылаючыся на артыстаў, якія "чакаюць свайго любімага майстра".