Мінсельгасхарч: Беларусь падала ў Расію 550 узораў малочнай прадукцыі
Беларускі бок аператыўна адрэагаваў на абвінавачанні галоўнага санітарнага лекара Расіі Генадзя Анішчанкі і пачаў выконваць свае абавязацельствы. Па стане на 8 ліпеня, як адзначыла прэс-сакратар Міністэрства сельскай
гаспадаркі і харчавання Дар’я Казлоўская, паміж Беларуссю і Расіяй
дзейнічае дамоўленасць, што беларускі бок мусіць завяршыць
пераафармленне ўсіх дакументаў на адпаведнасць новаму тэхрэгламенту
Расіі на малако да канца ліпеня.
Дар’я Казлоўская: “Па звестках міністра, беларускія прадпрыемствы ўжо падалі на выпрабаванні каля 550 узораў прадукцыі, прычым 102 з іх ужо атрымалі санітарна-гігіенічнае заключэнне. Згодна з пратаколам дамоўленасцей ад 17 чэрвеня, беларускаму боку неабходна яшчэ атрымаць сертыфікат адпаведнасці ў расійскіх органах сертыфікацыі. Але ўжо на сённяшні дзень на 78 найменняў прадукцыі гэтыя сертыфікаты атрыманыя”.
Дар’я Казлоўская падкрэсліла, то Расспажыўнагляд не вылучаў ніякіх дадатковых патрабаванняў.