Мінск і Пекін падзеляцца сакрэтамі інфарматызацыі
Беларусь і Кітай будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы інфарматызацыі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Таксама абмяркоўваецца магчымасць кітайскай фінансавай падтрымкі рэалізацыі падобных праектаў, адзначае interfax.by. Адпаведную сумесную дэкларацыю падпісалі кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і старшыня КНР Сі Цзіньпін па выніках перамоваў у Пекіне.
У сваіх каментарах прадстаўнікі беларускай дэлегацыі адзначаюць, што Кітай з'яўляецца прызнаным сусветным лідарам у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і кібербяспекі, але і ў нашай краіне ёсць пэўныя распрацоўкі. Таму супраца ў гэтай галіне адпавядае інтарэсам дзвюх краін.
Фота — ices-unesco.com