Мінск не атрымліваў дакументаў пра допінг сярод беларускіх штангістаў
Беларускі бок не атрымліваў ніякіх афіцыйных дакументаў пра выяўлены ў нашых штангістаў допінг. Такую заяву для БЕЛТА зрабіў дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва (НАДА) Аляксандр Ванхадла. Нагодай стала інфармацыя ў СМІ, што ў трох беларускіх цяжкаатлетаў падчас чэмпіянату Еўропы-2010 нібы выяўленыя забароненыя рэчывы. Нагадаем, што спаборніцтвы праходзілі сёлета ў красавіку ў Мінску.
Кіраўнік НАДА падкрэсліў, што такія сур'ёзныя абвінавачванні нельга рабіць на падставе чутак, для гэтага патрэбныя афіцыйна пацверджаныя матэрыялы, якіх на сённяшні дзень няма.
Кіраўнік НАДА падкрэсліў, што такія сур'ёзныя абвінавачванні нельга рабіць на падставе чутак, для гэтага патрэбныя афіцыйна пацверджаныя матэрыялы, якіх на сённяшні дзень няма.