Мінск не трапіў у агляд дарагіх гарадоў свету
Вынікі штогадовага даследавання Prices and Earnings за 2010 год апублікаваў швейцарскі банк UBS. Эксперты ўлічвалі кошты, заробкі, пакупніцкую здольнасць насельніцтва і гадавое ваганне курсаў долара і еўра. Як паведамляе сайт "Подробности", тройку лідэраў склалі Осла, Цюрых і Жэнева. Агулам у спіс увайшлі 73 мегаполісы. З нашых суседзяў Масква займае 44-е месца, Варшава - 52-е, Рыга - 57-е, Кіеў - 58-е.
Замыкае спіс індыйскі горад Мумбаі. Сталіца Беларусі ў рэйтынгу наогул не фігуруе.
Замыкае спіс індыйскі горад Мумбаі. Сталіца Беларусі ў рэйтынгу наогул не фігуруе.