Мінск збіраецца купляць у 2010 годзе больш расійскай нафты

Беларусь разлічвае ўзгадніць з Расіяй баланс паставак нафты ў 2010 годзе ў аб'ёме 22 млн тон, што на 2,3% больш, чым у 2009 годзе. "Гэта абумоўлена планамі развіцця нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай галіны краіны", — паведаміла ИТАР-ТАСС крыніца ў органах дзяржкіравання Беларусі.
Перамовы з Расіяй пра аб'ём і ўмовы пастаўкі нафты ў Беларусь мусяць адбыцца бліжэйшым часам. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, беларускі бок прапануе, каб уся нафта пастаўлялася ў нашу краіну па трубаправодах.

Нагадаем, што сёлета Расія паставіць у Беларусь па трубаправоднай сістэме 18 млн тон нафты, яшчэ 3,5 тон нафты — па чыгунцы.