Мінскае "Дынама" пазбаўляецца ад легіянераў
Фінскі хакеіст мінскага "Дынама" Юсі Макконен выстаўлены на драфт адмоваў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА. Цяпер калі на працягу 48 гадзін паслугамі 24-гадовага форварда не зацікавіцца любая іншая каманда КХЛ, то ён будзе адпраўлены ў салігорскі "Шахцёр".
У 21 матчы цяперашняга чэмпіянату КХЛ Юсі Макконен набраў толькі 8 (2+6) бамбардзірскіх балаў, атрымаў 10 хвілін штрафу і мае паказчык карыснасці "-4". Гэта яўна не тыя паказчыкі, якіх чакалі ад найлепшага снайпера мінулага чэмпіянату Фінляндыі, дзе ён у 57 матчах набраў 59 (27+32) ачкоў, выступаючы за клуб ХПК з Хяменліны. У Мінску ж у нападніка не заладзілася з самога пачатку, калі ён атрымаў траўму яшчэ падчас перадсезоннай падрыхтоўкі.
У апошнім паядынку мінскага "Дынама" з яраслаўскім "Лакаматывам" (4:3 па булітах) Макконен, як і лепшы бамбардзір каманды Ханнес Хювенен, быў пакінуты ў запасе.