Мінскае "Дынама" прайграла на сваім полі жодзінскаму "Тарпеда"
Футбалісты мінскага "Дынама" у матчы 7-га тура чэмпіянату краіны прайгралі на сваім полі жодзінскаму "Тарпеда" - 0:1. Адзіны гол госці забілі на 86-й хвіліне. Сёння адбудуцца апошнія матчы тура: БАТЭ (Барысаў) - "Нафтан"
(Наваполацк), "Савіт" (Магілёў) - "Смаргонь", "Лакаматыў" (Мінск) -
"Граніт" (Мікашэвічы), "Дынама" (Брэст) - "Днепр" (Магілёў) і "Віцебск"
- "Дарыда" (Ждановічы).
Нагадаем, па-ранейшаму ў чэмпіянаце лідыруе "Віцебск", які набраў 16 ачкоў, у МТЗ-РІПА - 13 ачкоў, у мінскага "Дынама", "Смаргоні" і жодзінскага "Тарпеда" - па 11.
БелаПАН
Нагадаем, па-ранейшаму ў чэмпіянаце лідыруе "Віцебск", які набраў 16 ачкоў, у МТЗ-РІПА - 13 ачкоў, у мінскага "Дынама", "Смаргоні" і жодзінскага "Тарпеда" - па 11.
БелаПАН