Мінскае "Дынама" прайграла ў гасцях "Авангарду" ў матчы чэмпіянату КХЛ
Трэцяе паражэнне запар на выездзе пацярпелі хакеісты мінскага "Дынама". На гэты раз яны прайгралі ў Омску мясцоваму "Авангарду" — 2:4 (1:1, 0:2, 1:1). Дзве шайбы ў мінчукоў закінуў Сяргей Дзямагін. Наступны матч мінскае "Дынама" правядзе 5 кастрычніка ў Ніжнім Ноўгарадзе супраць мясцовага "Тарпеда".