Мінскае "Дынама" прайграла ў гасцях "Югры" з лікам 4:7

Чарговае паражэнне пацярпела мінскае "Дынама" ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. На гэты раз дынамаўцы прайгралі ў Ханты-Мансійску мясцовай "Югры" — 4:7 (1:1, 1:4, 2:2). Усе сем шайб прапусціў Андрэй Мезін, асноўны варатар мінчукоў і зборнай Беларусі.
Шайбы ў дынамаўцаў на рахунку Плата, Спірыдонава, Глазачова і Дзямагіна.

Пасля гэтай няўдачы мінскае "Дынама" неўзабаве развітаецца з першым месцам у турнірнай табліцы КХЛ.

Наступную гульню наша каманда правядзе 1 кастрычніка ў Астане з "Барысам".