Мінскае "Дынама" развітваецца з трыма бразільцамі
Колькасць бразільцаў у мінскім "Дынама" скарацілася на тры футбалісты. Як паведамляе "Спорт Беларусь", кіраўніцтва клуба вырашыла адмовіцца ад паслуг Бруна Батысты Пірэса, Марсэла Барбосы Жуніёра і Робісана Катаі Фільё. У першага з іх з'явіліся праблемы са здароўем. А два другія былі адпраўленыя на радзіму з-за адсутнасці перспектывы ў галоўнай камандзе клуба.