Мінскае "Дынама"— у сотні найлепшых хакейных клубаў Еўропы
Мінскае "Дынама", якое прадстаўляе Беларусь у Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ), стала адзіным беларускім клубам, які ўвайшоў у сотню найлепшых хакейных камандаў Еўропы. Адпаведны рэйтынг штогод складаецца французскім інтэрнэт-парталам hockeyarchives.com, інфармуе БЕЛТА. Па выніках сезону-2008/09 мінскае "Дынама" апынулася ў еўрапейскім рэйтынгу на 94-м радку, палепшыўшы леташнія пазіцыі на 32 прыступкі. Год таму ў сотні найлепшых Беларусь таксама была прадстаўленая адным клубам — мінскім "Керамінам", які размяшчаўся на 92-м месцы. Аднак няўдалы мінулы сезон адкінуў керамінаўцаў адразу на 53 радкі ўніз — 145-е месца.
Як і год таму, на 104-й пазіцыі знаходзіцца мінскае "Юнацтва", якое стала ўвесну чэмпіёнам Беларусі. А вось срэбраны прызёр айчыннай экстралігі "Гомель" узняўся адразу на 35 прыступак і займае 121-ю пазіцыю.
На чале еўрапейскага рэйтынгу чацвёрты год запар размяшчаецца расійскі клуб. Цяпер гэта ўладальнік галоўнага трафея КХЛ Кубка Гагарына казанскі "Ак Барс". На другім месцы класіфікацыі размяшчаецца пераможца рэгулярнага чэмпіянату КХЛ уфімскі "Салават Юлаеў", за які выступае капітан зборнай Беларусі Кастанцін Кальцоў. Трэцяе месца ў еўрапейскім рэйтынгу за фіналістам Кубка Гагарына яраслаўскім "Лакаматывам".