Мінскае "Дынама" вядзе перамовы з хакеістам Зігмундам Палфі

Кіраўнік беларускай федэрацыі хакею Ўладзімір Навумаў 11 чэрвеня паведаміў, што сёння прыярытэтнай мэтай мінскага клуба "Дынама" з'яўляецца падпісанне дамовы з Зігмундам Палфі.
Як адзначае "Прессбол", 37-гадовы славацкі форвард апошнія два сезоны правёў на радзіме, выступаючы за "Скаліцу".