Мінскае "Дынама" выйграла ў чацвёрты раз запар

Мінскае "Дынама" атрымала чарговую перамогу ў чэмпіянаце КХЛ. З лікам 4:2 беларусы ў гасцях перайгралі хабараўскі "Амур".  Спірыдонаў адкрыў лік ужо на першай хвіліне. Таксама ў нашых вызначыліся Дзямагін, Плат і Кулакоў. Да таго ж, Качаткоў не рэалізаваў буліт.

Адзначым, што гэта ўжо 4-я перамога мінчукоў запар, прычым 3 з іх – на выездзе. "Дынама" па-ранейшаму ўзначальвае агульную табліцу чэмпіянату КХЛ і мае цяпер 12 ачкоў (17 закінутых шайб, 9 прапушчаных).

Наступную гульню мінскае "Дынама" правядзе 21 верасня на "Мінск-Арэне" супраць казанскага "Ак Барса".