Мінскае "Дынама" выйграла ў "Металурга" ў матчы чэмпіянату КХЛ
У перадапошнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" атрымала перамогу над новакузнецкім "Металургам" з лікам 2:1. Гульня прайшла 25 лютага ў сталічным Палацы спорту. Шайбы мінчукоў на
рахунку Ханеса Хювенена і Яраслава Чупрыса, у гасцей вызначыўся
Аляксандр Шынкар.
Сёння сапернікі сустрэнуцца зноў. У выпадку перамогі ў асноўны час "Дынама" апярэдзіць "Металург" у агульнай табліцы і дывізіёне Баброва, дзе наша каманда пакуль займае 22-е і апошняе месцы адпаведна.
БелаПАН