Мінскае метро будзе хадзіць часцей
У Мінск з Мыцішчаў у аўторак прывезлі 5 новых вагонаў метро. Новы састаў будзе хадзіць па "Аўтазаводскай" лініі. Да канца месяца плануецца закупіць яшчэ пяць вагонаў. Такім чынам на паўхвіліны паменшыцца інтэрвал руху цягнікоў. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Мінскім метрапалітэне:
"Пяць вагонаў прыйшло ўчора. Паездзіць на іх можна будзе праз 2-3 тыдні. Яны нічым не адрозніваюцца ад тых, што ездзяць зараз. Іх закупілі, каб паменшыць інтэрвал руху цягнікоў на "Аўтазавадской" лініі з 2,5 да 2 хвілін".
Праўда, варта дадаць, што пры вонкавым падабенстве са старымі, новыя вагоны экалагічна чыстыя і бяспечныя. За бяспеку руху адказвае японская сістэма.