Мінскае "Юнацтва" выйшла ў лідэры чэмпіянату Беларусі па хакеі

Пяць матчаў чарговага тура адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі адбыліся ў панядзелак.
Цэнтральным з іх быў паядынак у Салігорску, дзе сустракаліся фаварыты — "Шахцёр" і мінскае "Юнацтва".

Перамогу 2:0 святкавалі сталічныя хакеісты. Абедзве шайбы былі закінутыя ў трэцяй чвэрці.

У астатніх матчах "Віцебск" перайграў дома "Брэст" — 3:2, "Гомель" разграміў рыжскае "Дынама-Юніёрс"— 6:2, "Керамін" быў мацнейшы за "Хімвалакно" — 4:2, "Хімік-СКА" па булітах прайграў "Нёману" — 1:2, кіеўскі "Сокал" быў лепшы за ліепайскі "Металургс" — 2:1.

Дзякуючы перамозе над “Шахцёрам” “Юнацтва” абышло ў турнірнай табліцы салігорскую каманду і займае цяпер першае месца. У мінчукоў 21 ачко. Другое месца дзеляць “Сокал” і “Шахцёр”, якія набралі па 18 балаў. Замыкае табліцу па-ранейшаму Брэст. Матчы наступнага тура адбудуцца ў чацвер, 24 верасня, інфармуе БЕЛТА.