Мінскага хакейнага клубу “Керамін” больш не будзе
Хакейны клуб “Керамін” спыняе сваё існаванне. Старшыня Федэрацыі хакею Беларусі Яўген Ворсін пракаментаваў гэтае рашэнне наступным чынам: хоць “Керамін” і мае багатыя традыцыі, але цягам апошніх год праца клуба была звязана з рознымі цяжкасцямі. Напрыклад, былі праблемы з фарм-клубам, наяўнасць якога абавязковая для ўдзельнікаў чэмпіянату краіны. Акрамя таго, “драконы” не мелі ўласнай лядовай пляцоўкі — яны арэндавалі Лядовы палац. Тым часам былі створаныя дзве каманды — “Юнацтва” і “Мінскія зубры”, якія выступяць у Моладзевай хакейнай лізе. Паўстала неабходнасць умацаваць гэтыя структуры. У гэтых клубах сабралі ўсіх маладых і перспектыўных гульцоў, раздзяліўшы іх паводле прынцыпу драфта. Далей узнікла пытанне, як забяспечыць годны ўдзел каманд у чэмпіянаце МХЛ. Рэгламент гэтага чэмпіянату выстаўляе адпаведныя патрабаванні, у прыватнасці, наяўнасць арэны, якая змяшчае не меней за 1.500 гледачоў. У выніку вызначылі: Лядовы палац на Прытыцкага стане хатняй пляцоўкай “Юнацтва”. У “Дынама” ж адна каманда будзе выступаць у КХЛ, другая — у МХЛ, а трэцяя — у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі ў якасці фарм-клуба бабруйскага “Шынніка”. Таму ім прапанавалі выкарыстоўваць Палац спорту.
Цяпер за кошт рэсурсаў клуба “Керамін” умацуюць іншыя каманды. Маладых гульцоў узяло сабе мінскае “Дынама”. Гульцам, якія не змогуць знайсці сабе новыя клубы, прапануюць адпаведную кампенсацыю. Кіраўніцтва федэрацыі робіць усе намаганні, каб хакеісты і супрацоўнікі клуба былі “максімальна працаўладкаваныя”, паведамляе сайт hockey.by.