Мінскі аўтамабільны завод стаў адкрытым акцыянерным таварыствам
Мінскі аўтамабільны завод ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства. 100% акцый МАЗа належаць дзяржаве, паведамляе БелаПАН.
Завод быў уключаны ў план па прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў на 2008—2010 гады, зацверджаны ўрадам.
Сёлета таксама плануецца акцыянаваць такія буйныя прамысловыя аб'екты, як "Гомсельмаш", Беларускі аўтамабільны завод, Мінскі завод колавых цягачоў, завод "Віцязь".