Мінскі чыгуначны вакзал замініравалі?

Міжнародныя касы Мінскага чыгуначнага вакзалу сёння зранку былі ачэпленыя. Нагодай для гэтага стаўся невядомы пакунак, пакінуты ля касаў.  Але, па словах дырэктара вакзала Ўладзіміра Грыгаровіча, падставаў для хвалявання няма.  

Грыгаровіч: "Не, гэта не мініраванне. Быў знойдзены неўсталяваны пакет, без гаспадара. Пасажыраў не падпускаюць, цяпер правяраюць, што там знаходзіцца".


Неўзабаве чакайце на Еўрарадыё падрабязнасці здарэння і фотарэпартаж

Фота Змітра Лукашука