Мінскі цырк пераедзе ў шапіто каля Нацыянальнай бібліятэкі

З першага красавіка будынак сталічнага цырка зачыніцца на рэканструкцыю. Артысты часова пераедуць у шапіто, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”.
Пад яго ўзвядзенне вылучаная пляцоўка каля Нацыянальнай бібліятэкі. Шапіто змесціць каля двух тысяч гледачоў. Як распавяла дырэктар-мастацкі кіраўнік Белдзяржцырка Таццяна Бандарчук, працягласць цыркавых праграм будзе скарочаная.

Плануецца, што працы па рэканструкцыі будынку цырка будуць выкананыя за год.