Мінскі "дынамавец" дапамог камандзе Ягра перамагчы ў Матчы зорак КХЛ

Каманда Яраміра Ягра выйграла Матч зорак Кантынентальнай хакейнай лігі. Зборная, складзеная з замежных хакеістаў клубаў КХЛ, перамагла каманду Яшына з лікам 7:6.
Адзін з галоў каманды-пераможцы на рахунку мінскага “дынамаўца” Бена Клаймера.

Напярэдадні Матчу зорак адбылося майстар-шоў, падчас якога гульцы каманд Яшына і Ягра спаборнічалі ў індывідуальным майстэрстве.

Майстар-шоў завяршылася перамогай расійскіх хакеістаў, якія выйгралі пяць конкурсаў. У адным конкурсе поспех святкавала каманда Ягра, яшчэ адзін завяршыўся ўнічыю.

Lenta.ru