Мінскі гадзіннікавы завод збіраюцца прадаць швейцарцам
Аляксандр Лукашэнка разглядае магчымасць стварэння на базе ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод" сумеснага прадпрыемства са швейцарскай кампаніяй "Франк Мюлер". Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў 16 кастрычніка, наведваючы прадпрыемства, перадае БЕЛТА. У сваю чаргу. швейцарская кампанія гатовая прасоўваць беларускія гадзіннікі на сусветным рынку. Па словах генеральнага дырэктара кампаніі Вартана Сірмакеса, швейцарцы сур'ёзна жадаюць рэарганізаваць прадпрыемства, стварыць імідж і прасоўваць марку "Прамень" на сусветнай арэне.