Мінскі галалёд перамаглі 124 вагонамі пясочна-саляной сумесі
У Мінску падчас галалёду з 17 па 22 снежня на дарогі было высыпана 7,4 тыс.т пясочна-саляной сумесі. Гэта прыкладна раўняецца 124 вагонам. Дарожныя службы сталіцы асабліва шчыравалі 19 снежня: за суткі выкарыстана 672 т солі і 2,2 тыс.куб.м пясочна-саляной сумесі.
Штодня ў Мінску задзейнічаныя 230-240 аўтамабіляў для пасыпання дарог. Ёсць таксама 100 самазвалаў для вывазу снегу. Аднак старшыня Мінгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў назваў працу камунальных службаў па ліквідацыі галалёду недастатковай. У прыватнасці, ён крытыкаваў нізкія тэмпы пасыпання рэагентамі тратуараў і двароў.
БЕЛТА