Мінскі хакейны клуб "Дынама" можа не працягнуць кантракт з Мезіным
Новы трэнер клуба Марэк Сікора 7 мая адправіцца ў Нямеччыну на чэмпіянат свету па хакею, каб убачыць гульцоў у справе. Па выніках чэмпіянату вырашыцца і лёс кантракту з Андрэем Мезіным. Іншым хакеістам, якія гуляюць у зборнай Беларусі, прапановы ўжо зроблены. Застануцца ў камандзе і некаторыя легіянеры. Пра гэа 15 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў генеральны дырэктар клубу Сяргей Каткоў.
Каткоў: "У цэнтральнага нападніка Плата кантракт да 2011 года. Ён застаецца. Працягваюцца перамовы з Вэскотам. Ён гатовы прыехаць. На будучым тыдні мы павінны заключыць з ім кантракт. Будзем глядзець на Чэмпіянаце свету на гульцоў, якія ў мінулым у нас былі. Гэта і Андэрсан. Ён цяпер прыцягнуты ў шведскую зборную. Па Пелтанену я маю сур'ёзную медыцынскую выснову па яго стане здароўя. Хоць цяпер казаць канчаткова "не" я не хачу. Мы так дамовіліся з панам Сікорам. Што там да астатніх фінскіх і канадскіх легіянераў, то мы вырашылі з імі не падпісваць кантракты".
Узмацніцца мінскае "Дынама" можа таксама лепшымі гульцамі зборнай Беларусі.