Мінскі "Керамін" выйшаў у суперфінал Кантынентальнага хакейнага кубка

У апошнім паядынку паўфінальнага турніру розыгрышу Кантынентальнага кубка мінскі "Керамін" абыграў ліепайскі "Металургс" - 5:2. Такім чынам, падапечныя Андрэя Гусава заваявалі пуцёўку ў фінальны турнір. Ён адбудзецца ў сярэдзіне студзеня ў французскім Руане.

"Прессбол"