Мінскі МТЗ-РІПА ў Маскве перамог маладзёжную зборную Расіі
У Маскве завяршыўся папярэдні этап розыгрышу Кубка чэмпіёнаў Садружнасці і краін Балтыі па футболе. Футбалісты мінскага МТЗ-РІПА ў заключным матчы групы В перамаглі маладзёжную зборную Расіі з лікам 2:0. На 54-й хвіліне вызначыўся бразільскі легіянер Нікалас Сеалін, а за хвіліну да фінальнага свістка гол забіў Дзяніс Сашчэка. Нагадаем, да гэтага мінчукі выйгралі ў туркменскага "Ашгабада" з лікам 4:0 і прайгралі літоўскаму "Экранасу" - 0:2. У выніку, беларусы і літоўцы выйшлі ў чвэрцьфінал турніра, які пройдзе сёння. МТЗ-РІПА сустрэнецца з казахстанскім "Актобэ", інфармуе БЕЛТА.