Мінскі МТЗ-РІПА заваяваў Кубак Беларусі па футболе
Футбалісты мінскага МТЗ-РІПА другі раз у сваёй гісторыі заваявалі Кубак Беларусі. У фінальным матчы яны выйгралі ў салігорскага "Шахцёра" з лікам 2:1. Амаль увесь матч МТЗ-РІПА вёў у ліку пасля гола Вячаслава Глеба. У
канцы гульні нападаючы салігорцаў Валерый Стрыпейкіс зраўняў лік. Аднак
ужо праз хвіліну паўабаронца мінчукоў Алег Страхановіч забіў пераможны
мяч. Праўда, адразу ж Страхановіча выдалілі з поля - ён атрымаў другое
папярэджанне.
Упершыню МТЗ-РІПА заваяваў Кубак Беларусі ў 2005 годзе.
БелаПАН
Упершыню МТЗ-РІПА заваяваў Кубак Беларусі ў 2005 годзе.
БелаПАН