Мінскі суд разгледзіць скаргу брэсцкага апазіцыянера Юрыя Бакура
У Мінскім гарадскім судзе 13 лютага будзе разгледжана скарга брэсцкага актывіста Юрыя Бакура на пастанову суда Цэнтральнага раёна сталіцы, які аштрафаваў яго за ўдзел 21 студзеня ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.
Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. Нагадаем, 22 студзеня Бакура аштрафавалі на 1 мільён 400 тысяч рублёў. Брэсцкі актывіст абскардзіў гэтую пастанову 30 студзеня.
Аналагічныя скаргі падалі яшчэ два брэсцкія актывісты — Канстанцін Балагура і Андрэй Шарэнда. Яны таксама былі аштрафаваны за ўдзел 21 студзеня ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у сталіцы: Шарэнда — на 1 мільён 750 тысяч рублёў, Балагура — на 700 тысяч.
БелаПАН