Мінскіх прадпрымальнікаў пакаралі арыштам за распаўсюд улётак

Затрыманых учора ў Мінску за раздачу ўлётак прадпрымальнікаў пакаралі арыштам.

Актывісты руху “За вольнае развіццё прадпрымальніцтва” Аляксандр Таўстыка і Руслан Луцэнка правялі ноч на Акрэсціна, а сёння суд Заводскага раёна прысудзіў Таўстыку 7 сутак арышту, а Луцэнку – на 10 сутак.

Прычым, суддзя не звярнула ўвагу на тое, што Руслан Луцэнка перахварэў на пнеўманію і цяпер хварэе бранхітам.

Нагадаем, актывісты раздавалі ўлёткі з патрабаваннем адмены прэзідэнцкага ўказу № 760 у падземным горадзе на станцыі метро “Партызанская”.

Наша ніва