Мінскім уладам не дазволілі браць сярэднюю плату за "камуналку"
Пра гэта на паседжанні Мінгарвыканкаму заявіў начальнік гарадскога аддзела энергетыкі Анатоль Лаўнічук.
Цяпер гараджане за камунальныя паслугі ўлетку плацяць менш, а ўзімку - больш. У выніку гэтага, кажуць камунальнікі, нестае грошай у восеньска-зімовы перыяд. Мінгарвыканкам накіраваў у Савет Міністраў прапанову правесці ў сталіцы эксперымент. Плануецца ўвесці сярэднюю штомесячную аплату камунальных паслуг, найперш ацяплення.
Лаўнічук: "На мінулым тыдні мы атрымалі адказ на наш зварот ў Савет Міністраў. Падпісаны ён Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі і Міністэрствам эканомікі. У адказе гаворыцца, што дзейсны парадак разлікаў аптымальны і правядзенне эксперыменту ў горадзе Мінску немэтазгодна. Мы з такой прапановай не згодны".
Па словах Лаўнічука, гарадскія ўлады маюць намер настойваць на тым, каб сталіцы дазволілі правесці такі эксперымент.