Мінскія хлебазаводы будуць пастаўляць замарожаны хлеб у Ізраіль

Мінскія хлебазаводы наладзілі выпуск замарожанага хлеба. Пастаўляць яго будуць пераважна ў Ізраіль. Пра гэта паведаміла галоўны тэхнолаг прадпрыемства "Мінскхлебпрам" Ніна Лушчык. Лушчык: "Замарожаны хлеб будзе выпякацца меншага памеру, вагой у 700 грам. Практычна гэта гатовы хлеб. Ён будзе замарожаны пры тэмпературы мінус 36 градусаў. Тэрмін яго захоўвання пры тэмпературы мінус 18 складзе 3 месяцы. Перад ужываннем хлеб размарожваецца, далей у мікрахвалёвай печы 5-10 хвілінаў разаграваецца. Ну
а потым ужываецца, як і звычайны хлеб"
.

Попыт на такі хлеб у Ізраілі абумоўлены пражываннем у гэтай краіне вялікай колькасці выхадцаў з Савецкага Саюза, у якіх засталася настальгія па жытнім хлебе.