Мінскія кіроўцы абедаюць у крэдыт на тысячы долараў
У буфетах і сталоўках прадпрыемства “Мінсктранс” можна паабедаць у крэдыт. Статыстыка сведчыць, што такой магчымасцю карыстаюцца многія кіроўцы.
Напрыклад, у бефеце сталоўкі сталічнага аўтапарку № 4 пры штомесячнай выручцы ў 23-25 мільёнаў рублёў травеньскі крэдыт склаў 12 мільёнаў.
На дыспетчарскай станцыі “Малінаўка-4” транспартнікі “наабедалі“ ў крэдыт на 16 мільёнаў рублёў (выручка за месяц склала крыху больш за 20 мільёнаў). Пра гэта паведамляе газета “Экспресс-новости”.