Мінскія ўлады плануюць у 2010 годзе ўзяць пад свой кантроль кірмаш "Ждановічы"
Узяць пад кантроль кірмаш "Ждановічы" збіраецца ў 2010 годзе Мінгарвыканкам. Цяпер ён знаходзіцца ва ўласнасці Мінскай вобласці, і падаткі ў сталічны бюджэт не патрапляюць. Як адзначае БЕЛТА, мінскія ўлады сцвярджаюць, што кірмаш "Ждановічы" на сённяшні дзень не адпавядае ўзроўню сталічнага, і таму плануецца прыцягнуць інвестараў для яго развіцця. Чыноўнікі абяцаюць, што на кірмашы пад іх кантролем будзе "цывілізаваны гандаль".