Мінскія ўлады забаранілі канцэрт Нейра Дзюбеля (фота)

Пра гэта стала вядома літаральна за гадзіну да пачатку прэзентацыі новага альбома гурта.
З мінскага клуба “Фартуна”, дзе мусіў адбыцца канцэрт, перадае наш карэспандэнт Галляш Валынец.

“Літаральна за дзве гадзіны да пачатку канцэрта дырэктар клуба “Фартуна” выйшаў і сказаў, што канцэрта не будзе, а клуб зачынены па тэхнічных прычынах. Прычыны не названа”.

Арганізатар канцэрту Павел Кашырын пацвердзіў Еўрарадыё, што канцэрт адменены.

“Сёння днём дырэктара “Фартуны” выклікалі да кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна, пасля чаго дырэктар патэлефанаваў і сказаў, што канцэрт павінен быць адменены. Па словах начальніка Партызанскага райвыканкаму, у курсе нават мэр сталіцы Міхаіл Паўлаў”.











Больш за сотню прыхільнікаў творчасці Кулінковіча не разыходзіліся, яны стаялі на вуліцы каля клуба і слухалі запісы песняў з новага альбома. Пасля яны фатаграфаваліся са спеваком, бралі ў яго аўтографы.







Нагадаем, 13 лістапада на Еўрарадыё адбылася онлайн-канферэнцыя з Сашам Кулінковічам. Поўны тэкст і фотаздымкі глядзіце тут.