Мінскія юрысты акажуць бясплатную прававую дапамогу жыхарам горада
Напярэдадні Дня юрыста, які сёлета адзначаецца 7 снежня, мінчукі змогуць бясплатна атрымаць прававую дапамогу. Пра гэта паведамілі ў галоўным ўпраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама. У межах акцыі "Сіла права" 12, 19 і 26 лістапада жыхары сталіцы змогуць атрымаць бясплатную прафесійную прававую дапамогу спецыялістаў усіх дзяржаўных натарыяльных кантор. Можна будзе пракансультавацца па пытаннях адчужэння нерухомасці, афармлення спадчынных правоў, сведчання тэстаментаў, шлюбнага дагавора, даверанасцей і іншых. Бясплатную кансультацыю па пытаннях рэгістрацыі шлюбу і нараджэння можна будзе атрымаць у аддзелах органаў ЗАГС, паведамляе БелаПАН.
3 снежня мінчукі змогуць звярнуцца ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама па пытаннях абслугоўвання і арганізацыі працы раённых судоў, дзяржаўных натарыяльных кантор і прыватных натарыусаў, органаў ЗАГС, юрыдычных кансультацый. Тут таксама можна будзе атрымаць тлумачэнні заканадаўства па пытаннях рыэлтарскай дзейнасці, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, якія павінны выконвацца асобамі, што маюць ліцэнзіі на аказанне юрыдычных паслуг.
Адвакаты юрыдычных кансультацый Мінска 5 снежня будуць тлумачыць дзейнае заканадаўства ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага і жыллёвага права. Яны бясплатна пракансультуюць маламаёмасных грамадзян: шматдзетных і адзінокіх маці, пенсіянераў і асоб, якія маюць права на льготы.